Віпасана, што азначае бачыць рэчы такімі, якія яны ёсць на самой справе, з'яўляецца адной з самых старажытных індыйскіх тэхнік медытацыі. Ёй вучылі больш за 2500 гадоў таму як універсальнаму сродку ад усіх жыццёвых нягод, то бок як Мастацтву Жыцця. Для тых, хто не знаёмы з медытацыяй Віпасана, даступныя Уводзіны ў Віпасану спадара Гóенкі.
Тэхніка медытацыі Віпасана выкладаецца на дзесяцідзённых стацыянарных курсах, падчас якіх удзельнікі вывучаюць асновы метаду і практыкуюцца дастаткова, каб адчуць яго карысныя вынікі. Ніякага папярэдняга досведу медытацыі не патрабуецца. Пасля знаёмства з Кодэксам дысцыпліны курсаў Віпасаны і агляду раскладу вы можаце падаць заяўку на курс.
У Беларусі курсы праводзяцца два разы на год на арандаваных пляцоўках пад Мінскам. Звычайна 2-3 восенню і 2-3 вясной. Інфармацыю пра даты курсаў і парадак падачы заяўкі можна знайсці на старонцы Курсы. Калі ласка, наведайце нас зноў, каб атрымаць абноўленую інфармацыю, або напішыце на [email protected] Для атрымання інфармацыі аб курсах у іншых частках свету, калі ласка, наведайце www.dhamma.org
Курсы праводзяцца выключна на ахвяраванні. Плата за курсы не спаганяецца, нават за харчаванне і пражыванне. Усе выдаткі пакрываюцца за кошт ахвяраванняў тых, хто прайшоў курс, адчуў перавагі Віпасаны і хоча даць іншым такую ж магчымасць. Ні Настаўнік, ні Настаўнікі-асістэнты не атрымліваюць узнагароды; яны і арганізатары курсаў прысвячаюць свой час дабрачынна.